Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 студзеня 2021, 11:08

Банк развіцця накіруе ў 2021 годзе на фінансаванне дзяржпраграм і мерапрыемстваў Br946 млн

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця Беларусі накіруе ў 2021 годзе на фінансаванне дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў Br946 млн. План фінансавання зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 22 студзеня 2021 года нумар 32, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Для фінансавання закупкі тэхнікі і абсталявання ў лізінг толькі ў першым паўгоддзі выдзеляць Br500 млн.

Амаль Br63,4 млн крэдытаў накіруюць у рамках дзяржпадтрымкі для рэалізацыі дзяржпраграмы "Аграрны бізнес" на 2021-2025 гады. Іх атрымаюць філіял "Даманава" УП "Брэстаблгаз", агракамбінат "Дзяржынскі", птушкафабрыка "Дружба", сялянская (фермерская) гаспадарка "ДАК".

Яшчэ Br92,5 млн па гэтай жа дзяржпраграме выдзеляць у якасці крэдытаў на інвестпраекты. Фінансаванне прызначаецца КСУП "АграСолы", ААТ "Велікасельскае Агра", РУП "Гомельэнерга", ААТ "Гарадзілава", КСУП "Гудагай", СВК "Жухавічы", Мінскі малочны завод нумар 1, УП "Савушкін-Прамень", ААТ "Савушкіна пушча", ААТ "Спорава", сялянская гаспадарка Міхаіла Шрубы.

Больш за Br290,45 млн выдзеляць на праекты па рашэннях кіраўніка дзяржавы. У прыватнасці, Міністэрства транспарту і камунікацый атрымае па распараджэнні аб рамонце аўтадарог Br132,3 млн, Нацыянальнаму аэрапорту Мінск выдзеляць Br4,63 млн, Мінскаму навукова-практычнаму цэнтру хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі - Br10 млн, ААТ "Белмедшкло" - Br12,76 млн. Br12 млн пойдзе на рэканструкцыю пуцеправода і вул. Гагарына ў Віцебску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі