ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 20 кастрычніка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 верасня 2021, 20:13

Банк развіцця і панафрыканскі банк EBID падпісалі базавае крэдытнае пагадненне

Фота з архіва
Фота з архіва

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця Беларусі і панафрыканскі банк ECOWAS Bank for Investment and Development (EBID) заключылі базавае крэдытнае пагадненне. Падчас анлайн-цырымоніі дакумент падпісалі старшыня праўлення Банка развіцця Аляксандр Ягораў і прэзідэнт, старшыня савета дырэктараў EBID Джордж Агіекум Данкор, паведамілі БЕЛТА ў беларускім банку.

Пагадненне прадугледжвае адкрыццё Банкам развіцця крэдытнай лініі панафрыканскаму банку для фінансавання беларускіх паставак у краіны Заходняй Афрыкі. Як адзначыў Аляксандр Ягораў, падпісанне гэтага пагаднення паслужыць надзейным фундаментам з мэтай забеспячэння краін Заходняй Афрыкі беларускай сельскагаспадарчай і іншай тэхнікай за кошт фінансавання паставак банкамі.

Прэзідэнт EBID інфармаваў аб гатоўнасці выкарыстоўваць экспартныя крэдыты для пакрыцця патрэб афрыканскіх кампаній у беларускіх таварах.

EBID (Банк інвестыцый і развіцця ЭКОВАС) - панафрыканскі банк са штаб-кватэрай у Ламэ (Тога), створаны 15 дзяржавамі - членамі Эканамічнага супольніцтва заходнеафрыканскіх дзяржаў. На 2020 год актывы EBID склалі $998,3 млн, капітал - $419,8 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі