ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 ліпеня 2021, 09:44

Банк развіцця дадаткова выдзеліць Br200 млн на закупку тэхнікі

Фота з архіва
Фота з архіва

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця дадаткова выдзеліць Br200 млн на закупку тэхнікі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 лiпеня 2021 года нумар 427, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам унесены змяненні ў план фінансавання ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў у 2021 годзе, у адпаведнасці з якімі на закупку маёмасці для перадачы яе ў лізінг у рамках указа нумар 164 "Аб фінансаванні закупкі сучаснай тэхнікі і абсталявання" замест Br500 млн банкам будзе выдзелена Br700 млн. Дадатковыя Br200 млн будуць прадастаўлены ў другім паўгоддзі бягучага года.

У выніку агульны аб'ём фінансавання Банкам развіцця дзяржпраграм і мерапрыемстваў у 2021 годзе павялічаны да Br1,24 млрд.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі