Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 жніўня 2020, 09:38

Банк БелВЭБ выступае за развіццё краіны ва ўмовах міру і ўзаемаразумення

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк БелВЭБ выступае за стваральнае развіццё краіны ва ўмовах міру і ўзаемаразумення. Такая інфармацыя размешчана на сайце банка, паведамляе БЕЛТА.

"Дзейнасць банка накіравана на абарону інтарэсаў кліентаў і садзейнічанне дынамічнаму развіццю важнейшых галін эканомікі і сацыяльнай сферы. Далейшы эканамічны рост і дабрабыт грамадзян сёння шмат у чым залежаць ад аб'яднання нашых намаганняў па забеспячэнні міру, узаемаразумення і грамадскай згоды. Кожны з нас і ўсе мы разам павінны імкнуцца да стваральнага развіцця, дасягнення сумесных поспехаў у важнейшых галінах эканомікі. Праяўляць сваю волю і ініцыятыву для таго, каб разам будаваць свабодную і моцную краіну для нашых дзяцей і ўнукаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Банк БелВЭБ заклікае грамадзян да мудрых і ўзважаных рашэнняў для забеспячэння міру і бяспекі ў Беларусі. "Давайце прытрымлівацца агульначалавечых каштоўнасцей. Давайце жыць у адной мірнай сям'і пад назвай Беларусь", - падкрэслілі ў банку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі