Фота з архіва
15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рынак анлайн-гандлю будзе расці і расці па экспаненце, таму неабходна аператыўна падцягваць нашу заканадаўчую базу пад новыя трэнды. Такое меркаванне ў ток-шоу "Эканамічнае асяроддзе" на тэлеканале "Беларусь 1" выказаў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Аляксей Багданаў.
"Два гады таму мы пачалі работу над змяненнямі ў закон "Аб гандлі і грамадскім харчаванні", дзе асобную ўвагу ўдзялілі паняццю анлайн-гандлю. Пасля прыняцця закона была скарэкціравана пастанова Савета Міністраў нумар 31 "Аб правілах дыстанцыйнага гандлю", дзе мы ўжо ў адпаведнасці з апошнімі трэндамі адпрацавалі ўсемагчымыя спосабы рэалізацыі такога віду гандлю, - удакладніў міністр. - Чаго мы хочам дабіцца? Каб суб'ект, які займаецца анлайн-гандлем, прайшоў рэгістрацыю ў Гандлёвым рэестры, каб у яго была дзяржаўная рэгістрацыя. Асноўная задача - наблізіць анлайн-гандаль да афлайн-формы з дзвюх пазіцый: абароны правоў спажыўцоў і давядзення аб'ектыўнай і сумленнай інфармацыі пра прадаўца, вытворцу, сам тавар і анлайн-пляцоўку".
Аляксей Багданаў растлумачыў, што як рэгулятар МАРГ акумуліраваў скаргі, якія паступалі ад карыстальнікаў інтэрнэт-пляцовак, інтэрнэт-магазінаў, інтэрнэт-платформ. Большасць з іх і пакладзены ў аснову абноўленай заканадаўчай базы. Цяпер агрэгатары і маркетплэйсы абавязаны даносіць да пакупнікоў максімальна падрабязную і якасную інфармацыю аб самой пляцоўцы, якая прапаноўвае і рэалізуе тавар, а таксама поўнасцю апісваць тавар з пазначэннем тэрмінаў прыгоднасці і захоўвання.
"Важна разумець, што сучасныя маркетплэйсы - пасрэднікі, якія прапаноўваюць тавар, яны не з'яўляюцца прадаўцамі. Сёння іх абавязак якраз размяшчэнне поўнай інфармацыі пра прадаўца і ў выпадку парушэння ім правіл спажыўцоў арганізацыя ўзаемасувязі ў ланцужку "прадавец-спажывец". Акрамя таго, маркетплэйс таксама абавязаны стварыць спецыяльнае акно, куды чалавек, які купіў тавар, зможа звярнуцца са скаргай. А маркетплэйс павінен з гэтай скаргай працаваць", - растлумачыў заканадаўчыя навелы Аляксей Багданаў.
Міністр таксама адзначыў, што вядзецца работа па павелічэнні долі прысутнасці айчынных тавараў на розных інтэрнэт-пляцоўках. Для гэтага былі адабраны ў асноўным экспартна арыентаваныя беларускія вытворцы. Спецыялісты Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Нацыянальнага цэнтра маркетынгу збіраюць усю неабходную інфармацыю пра гэтых вытворцаў і накіроўваюць двум буйнейшым на постсавецкай прасторы маркетплэйсам. Тыя ў сваю чаргу маркіруюць картку прадаўца спецыяльным знакам "Зроблена ў Беларусі".
"Гэта неабходна для таго, каб пакупнік мог ідэнтыфікаваць: ён набывае на самай справе сапраўдны тавар. Заўважу, што мы прапускаем праз гэты фільтр толькі вытворцу або яго афіліраванага дылера. Вось, напрыклад, сёння згушчонку на Wildberries прадаюць 180 суб'ектаў гаспадарання. Які з іх сапраўдны, складана сказаць. Маркіроўка тавару дапамагае з гэтым, а пакупнік атрымлівае гарантыю якасці", - растлумачыў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю.-0-