Сцяг Панядзелак, 22 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 сакавіка 2023, 19:19

Багданаў: нам удалося павярнуць паліцу магазіна ў бок беларускага вытворцы

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўдалося павярнуць паліцу магазіна ў бок беларускага вытворцы. Аб гэтым сказаў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

МАРГ ажыццяўляе вялікі спектр дзейнасці. "Гэта датычыцца кантролю ў галіне дзяржаўных закупак, антыманапольнай дзейнасці, абароны правоў спажыўцоў, пытанняў рэкламы. Асноўны блок пытанняў, якія сёння хвалююць кожнага чалавека, - цэнаўтварэнне, прысутнасць тавараў на паліцы і наяўнасць таго асартыменту, да якога мы прывыклі ўжо за доўгія гады. Беларускі спажывец у добрым сэнсе слова разбалаваны шырокім асартыментам, якаснымі таварамі як харчовай, так і нехарчовай групы", - адзначыў Аляксей Багданаў.

За мінулы год калектыву ведамства ўдалося дабіцца многага, адзначыў міністр. "У нас атрымалася пераламаць шматгадовы трэнд па зніжэнні долі тавараў айчыннай вытворчасці ў тавараабароце. За мінулы год гэта доля вырасла на 1,7 працэнта. Мы правялі вялікую работу як з гандлем, так і з вытворцам. Кажучы проста, удалося паліцу беларускага магазіна павярнуць у бок беларускага вытворцы. Аб гэтым увесь час гаварыў і кіраўнік дзяржавы. Вытворцы таксама рабілі акцэнт на насычэнні ўнутранага рынку. Неабходна думаць у першую чаргу пра беларускага спажыўца, пра наш народ. Калі ёсць лішак, то ўжо можна прадаваць на экспарт", - рэзюмаваў кіраўнік МАРГ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі