ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 мая 2023, 17:56

Багданаў: на паліцах магазінаў у міжсезонне забяспечаны шырокі асартымент беларускіх яблыкаў і агародніны

Аляксей Багданаў
Аляксей Багданаў

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На паліцах магазінаў у міжсезонне забяспечаны шырокі асартымент беларускіх яблыкаў і агародніны. Аб гэтым заявіў журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перад намі стаяла задача, каб на паліцах магазінаў увесь міжсезонны перыяд была айчынная прадукцыя - тавары "баршчовага набору" (бульба, капуста, морква, буракі, цыбуля) і яблыкі, прычым у шырокім асартыменце і высокай якасці. Мы з году ў год вырошчваем больш, чым спажываем, але сістэма загрузкі стабілізацыйных фондаў пад поўную патрэбнасць была прыменена ў бягучым годзе ўпершыню. Лічым, што гэта работа ўдалася", - сказаў Аляксей Багданаў.

Па трох найбольш хуткапсавальных таварных групах - яблыках, цыбулі і капусце - тэрмін рэалізацыі са стабфондаў завяршыўся 1 мая. Тым не менш гэтыя беларускія тавары і цяпер ёсць на паліцах. Акрамя таго, да 1 чэрвеня прадаўжаецца рэалізацыя са стабфондаў бульбы, буракоў, морквы. "Айчынная прадукцыя запатрабаваная, якасная, і спажывец выбірае менавіта беларускае, давяраючы айчыннаму вытворцу", - адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, раней паміж беларускімі вытворцамі і гандлёвымі сеткамі было некаторае непаразуменне. "Сёння гэта праблема вырашана, прычым даволі радыкальна. Мы спецыяльна ўвялі новы тып дагавораў, дзе прапісалі адказнасць для гандлёвых арганізацый па выбарцы прадукцыі, а для вытворцаў - абавязацельства паставіць яе добрай якасці і па выгаднай цане. Усе спрэчныя пытанні паміж вытворцам і гандлем вырашаліся ў рабочым парадку. Былі ўлічаны ўсе нюансы. У вытворцаў была магчымасць прадаваць нявыбраную прадукцыю на экспарт, а ў гандлю - набываць тавар у тых, чые якасць і цана задавольвае. Работа выканана эфектыўна, прадукцыя са стабфондаў выбрана пад 100 працэнтаў. МАРГ у бягучым годзе не атрымліваў скаргаў ад спажыўцоў на адсутнасць беларускіх яблыкаў і агародніны на паліцах. У магазінах і ў далейшым будзе знаходзіцца айчынная прадукцыя ў міжсезонны перыяд пад поўную патрэбнасць", - падкрэсліў Аляксей Багданаў.

На міжсезонны перыяд 2022/23 гадоў у стабфонды Беларусі было закладзена 142 тыс. т плодаагародніннай прадукцыі. Паводле слоў міністра, у наступным годзе будуць арыенціровачна такія ж аб'ёмы, але лічбы пакуль удакладняюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі