Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 жніўня 2024, 18:45

Багданаў: гандаль з гонарам пераадольвае санкцыі, у Беларусі няма пустых паліц

Фота з архіва
Фота з архіва
2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работнікі гандлю з гонарам пераадольваюць санкцыйныя цяжкасці, у магазінах прадстаўлены шырокі асартымент тавараў. Аб гэтым заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў на ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да святкавання 100-годдзя ўтварэння органаў гандлю Беларусі, якое прайшло ў канцэртнай зале "Верхні горад" у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У галіне працуюць больш за 600 чалавек - амаль 15 працэнтаў працаздольнага насельніцтва краіны. Узнагароджванні лепшых прадстаўнікоў сферы да знакавай даты прайшлі ў кожным рэгіёне. Дзякуючы працы гэтых людзей забяспечваюцца высокія стандарты гандлёвага абслугоўвання.

"Задачы, якія стаяць, выконваем разам з вамі з гонарам, нягледзячы на складаную геапалітычную абстаноўку, - адзначыў Аляксей Багданаў. - Безгаловыя санкцыі, якія некаторыя краіны супраць нас уводзяць, і складанасці, якія адчуваем, вы з гонарам пераадольваеце. Вам вялікі дзякуй. Мы не ўбачылі ў складаны перыяд часу і сёння не бачым дзірак на паліцах. Наадварот, у сродках масавай інфармацыі, цік-токах і іншых сацсетках з'яўляюцца відэаролікі, дзе замежныя госці захапляюцца, як шмат у беларусаў і малака, і мяса, і ўсяго астатняга. Гэта дарагога варта".

Міністр звярнуў увагу, што сённяшнія поспехі - праца не аднаго пакалення. Кожны жыхар штодзень сутыкаецца з работнікамі гандлю. І важна падзякаваць людзям, якія забяспечваюць беларусам камфорт і добры побыт, тым, хто ўкладвае сілы, сэрца, любоў у гэту няпростую працу.

"Вынікі ў беларускага гандлю станоўчыя. За паўгоддзе маем рост практычна па ўсіх паказчыках. У прыватнасці, рознічны тавараабарот у краіне вырас на 11,5 працэнта. Таксама развіваецца інфраструктура. У нас застою няма. У цэлым больш, чым на 1,2 тыс., вырасла колькасць гандлёвых аб'ектаў - гэта амаль 1 працэнт. А ўсяго ў рэспубліцы функцыянуе больш за 129 тыс. гандлёвых аб'ектаў. Амаль 30 тыс. анлайн-магазінаў, і доля анлайн-гандлю значна павялічылася ў гэтым паўгоддзі і склала каля 8 працэнтаў", - праінфармаваў Аляксей Багданаў.

Яшчэ адзін значны напрамак - грамадскае харчаванне. У краіне налічваецца 25,5 тыс. рэстаранаў, кафэ, сталовых. "Забяспечваецца сацыяльны стандарт на 1 тыс. чалавек, мы яго нават перавыконваем. Сустракаем векавы юбілей беларускага гандлю з добрымі лічбамі і паказчыкамі, - адзначыў Аляксей Багданаў. - Прыходзячы ў магазін, бачым шырокія паліцы з вялікім асартыментам. І шырыня выконваецца, і глыбіня асартыменту, і цэнавая стабільнасць. Паказчыкі па інфляцыі выконваюцца ва ўстаноўленым параметры".

У канцэртнай зале "Верхні горад" ушаноўвалі лепшых работнікаў галіны. Для гасцей падрыхтавалі канцэртную праграму. Больш за 150 чалавек узнагароджаны ганаровымі граматамі, падзякамі, нагруднымі знакамі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, а таксама юбілейнымі медалямі "100 год органам гандлю Беларусi".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі