ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 28 лістапада 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 верасня 2023, 14:21

Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў за восем месяцаў павялічыў экспарт у РФ больш як на 20 працэнтаў

Фота з архіва
Фота з архіва

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў у студзені - жніўні павялічыў экспарт у Расію больш як на 20 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МТЗ.

"За восем месяцаў 2023 года мы рэалізавалі на экспарт прадукцыі на суму, што перавышае $31 млн, з тэмпам росту 104,3 працэнта. Асноўныя пастаўкі прыпадаюць на Расійскую Федэрацыю. Тэмп росту адгрузак у гэту краіну склаў 123,8 працэнта", - расказаў начальнік упраўлення маркетынгу і збыту прадпрыемства Сяргей Маслакоў.

ААТ "Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў" уваходзіць у склад "МТЗ-Холдынг". Гэта сучаснае прамысловае прадпрыемства, якое вырабляе трактарную тэхніку маркі BELARUS для сельскай і камунальнай гаспадаркі, запасныя часткі і колавыя дыскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі