Фота МТЗ
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў у 2025 годзе пачне вытворчасць новага інавацыйнага навяснога абсталявання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МТЗ.
Так, у вытворчасць укарэняць касілку ротарную бакавую двух тыпаразмераў, адвал трактарны і касілку мульчарную. Папярэднія выпрабаванні доследных узораў завершацца ў верасні. Інавацыйнае абсталяванне можна будзе агрэгатаваць з трактарамі BELARUS 320.4, 320.4М, 422.1, 622, а таксама з тэхнікай цягавага класа 0,6 і 0,9.
"Ва ўмовах сучаснай гарадской гаспадаркі новая прадукцыя можа стаць ключавым элементам для забеспячэння чыстага і бяспечнага асяроддзя. Разам з тым касілкі і мульчары будуць надзейнымі памочнікамі пры нарыхтоўцы кармоў для жывёл. На першым этапе інавацыйнае навясное абсталяванне будзе рэалізоўвацца ў Беларусі, а затым паступіць у Расійскую Федэрацыю і іншыя краіны СНД", - расказаў намеснік начальніка ўпраўлення маркетынгу і збыту па трактарнай тэхніцы ААТ "БЗТДіА" Уладзімір Арэшка.
Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў - вытворца трактарнай тэхнікі для сельскай і камунальнай гаспадаркі. Уваходзіць у склад "МТЗ-ХОЛДЫНГа".-0-