Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 чэрвеня 2021, 12:28

"Бабруйскаграмаш" распрацаваў новы размеркавальнік мінеральных угнаенняў

15 чэрвеня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Новы размеркавальнік мінеральных угнаенняў распрацавалі на "Бабруйскаграмашы", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ААТ "ККХ "Бабруйскаграмаш".

"Размеркавальнік мінеральных угнаенняў РУ-7000-1 - з кузавам і элементамі мацавання з нержавеючай сталі. Гэта машына створана з улікам самых неабходных патрэбнасцей фермера пры рабоце ў полі, - адзначылі на прадпрыемстве. - Навінка была прадстаўлена на міжнароднай выстаўцы "Белагра" ў гэтым годзе".

Грузападымальнасць машыны - 8 т, прадукцыйнасць - ад 5,2 да 27,5 га/гадз, шырыня ўнясення - ад 8 да 22 м, агрэгатуецца з трактарамі цягавага класа 2. Машына забяспечвае раўнамернае размеркаванне цвёрдых мінеральных угнаенняў, вапнавых матэрыялаў і хімічных меліярантаў, што гарантуе больш эфектыўнае іх прымяненне і высокі ўраджай.

"Унікальнасць РУ-7000-1 у тым, што кузаў, шыберы і мецізы выраблены з трывалай нержавеючай сталі, што ў разы павялічвае тэрмін эксплуатацыі машыны. Канструкцыя дае магчымасць перавозіць сыпучыя матэрыялы і ажыццяўляць разгрузку з дапамогай транспарцёра, устаноўленага ў кузаве. Кіраванне работай выконваецца з кабіны трактара - праграмаванне і кантроль дозы ўнясення ўгнаенняў ажыццяўляецца бартавым камп'ютарам", - адзначылі спецыялісты.

Новая машына будзе пастаўляцца на ўнутраны рынак Беларусі, у Расійскую Федэрацыю, Казахстан, Эстонію і іншыя краіны.

ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш" з'яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчых машын і прыстасаванняў у краінах Усходняй Еўропы. Прадпрыемства працуе на рынку сельскагаспадарчай тэхнікі з 1974 года. Асартымент прадукцыі налічвае больш за 150 найменняў. На сённяшні дзень тэхніка холдынга пастаўляецца больш як у 50 краін свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі