22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш" працуе над стварэннем новых відаў тэхнікі. Аб гэтым расказаў журналістам генеральны дырэктар прадпрыемства Алег Корсак па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях развіцця беларускай прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"На нашым прадпрыемстве абстаноўка стабілізуецца, мы нарошчваем экспартныя пастаўкі. На сённяшні дзень у нас ёсць усё, каб завяршыць год з тэмпам росту не менш за 105 працэнтаў. Таму развіваемся далей. Мы працуем над тымі задачамі, якія стаялі па якасці. У тым ліку працуем над стварэннем новых відаў тэхнікі: у рамках тых кампетэнцый, якія ўжо створаны на прадпрыемстве, гэта, вядома, корманарыхтоўчая тэхніка, велікагрузныя прычэпы (немалаважная і загрузка энерганасычаных трактароў), якія дазволяць больш эфектыўна загрузіць машынна-трактарны парк у АПК", - расказаў Алег Корсак.
Асаблівая ўвага, паводле яго слоў, удзяляецца аўтаматызацыі вытворчасці, навучанню персаналу. "Глабальная работа вядзецца на кожным перадзеле і ў рамках усяго холдынга", - падкрэсліў кіраўнік прадпрыемства.
Алег Корсак адзначыў, што санкцыі падштурхнулі холдынг да развіцця. Больш сур'ёзная ўвага стала ўдзяляцца імпартазамяшчэнню, лакалізацыі вытворчасці. "Гэтым прадпрыемства на самай справе займаецца ўжо 50 гадоў. Нават тыя тэхналогіі, якія былі закладзены ў 1974 годзе, дазваляюць вырабляць тэхніку менш імпартазалежную. Той патэнцыял, тыя кампетэнцыі, тэхналогіі неабходна проста развіваць", - адзначыў ён.
Больш за палову прадукцыі "Бабруйскаграмаш" пастаўляе за мяжу. Прычым доля расійскага рынку ў экспартных пастаўках складае каля 82 працэнтаў. "Мы працуем і па далёкай дузе. Ёсць добрыя, перспектыўныя кантракты, якія нам забяспечаць работу ў чацвёртым квартале і ў першым квартале наступнага года", - дадаў генеральны дырэктар.-0-