Фота з архіва
21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Бабруйскаграмаш" плануе нарасціць экспарт амаль на 9 працэнтаў у 2025 годзе. Аб гэтым у інтэрв'ю БЕЛТА расказаў генеральны дырэктар ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш" Алег Корсак.
Паводле слоў Алега Корсака, асноўны аб'ём тэхнікі, што вырабляецца "Бабруйскаграмашам", пастаўляецца на ўнутраны рынак, а таксама ў Расійскую Федэрацыю, Казахстан і іншыя краіны СНД. Між тым узмацняюцца пазіцыі прадпрыемства і на рынках краін далёкай дугі.
"Цяпер тэхніка, вырабленая холдынгам "Бабруйскаграмаш", працуе больш як у 50 краінах свету. Але геаграфія паставак пастаянна пашыраецца, і ў 2025 годзе плануецца выйсці на шэраг афрыканскіх рынкаў", - адзначыў гендырэктар.
Ужо цяпер сфарміраваны партфель заказаў, які дае магчымасць забяспечыць поўную загрузку вытворчасці ў 2025 годзе, пры гэтым большая частка прадукцыі будзе рэалізавана ў краіны Афрыканскага кантынента, Расію, Казахстан і інш. "Па выніках 2024 года тэмп росту экспарту склаў 114,2 працэнта, а ў бягучым годзе плануецца прырост яшчэ на 8,6 працэнта", - расказаў ён.-0-