ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 25 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 красавіка 2021, 11:08

"Бабруйскаграмаш" пашырыць зборачную вытворчасць у Таджыкістане

Фота з архіва
Фота з архіва

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш" пашырыць зборачную вытворчасць тэхнікі ў Таджыкістане, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.

У рамках работы Беларуска-таджыкскай міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якая прайшла з 6 па 7 красавіка ў Душанбэ, паміж ААТ "ККХ "Бабруйскаграмаш" і АТЗТ "Агратэхсэрвіс" (Таджыкістан) было падпісана пагадненне аб пашырэнні зборачнай вытворчасці на пляцоўцы таджыкскай кампаніі ў горадзе Гісар за кошт асваення паўпрычэпаў трактарных ПСТ-9.

Акрамя таго, кампаніі заключылі дагавор на пастаўку першай партыі машынакамплектаў, адгрузка якой запланавана на другі квартал 2021 года.

Таксама ў час удзелу ў бізнес-форуме "Таджыкістан - Беларусь - Афганістан" былі арганізаваны перагаворы з прадстаўнікамі дзелавых колаў Афганістана, зацікаўленых у супрацоўніцтве з беларускімі вытворцамі тэхнікі, у тым ліку праз дылераў і прадстаўнікоў у Таджыкістане.

У ходзе візіту беларускай дэлегацыі былі праведзены перагаворы з кіраўніцтвам РДУП "Таджыкагралізінг", а таксама прэзентацыя ўсяго мадэльнага рада прадукцыі холдынга "Бабруйскаграмаш", па выніках якой таджыкскі бок выказаў зацікаўленасць у набыцці корманарыхтоўчай тэхнікі і машын для нарыхтоўкі і раздачы кармоў.

ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш" з'яўляецца буйнейшым вытворцам сельскагаспадарчых машын і прыстасаванняў у краінах Усходняй Еўропы. Прадпрыемства працуе на рынку сельскагаспадарчай тэхнікі з 1974 года. Асартымент прадукцыі налічвае больш за 150 найменняў. Сёння тэхніка холдынга пастаўляецца больш як у 50 краін свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі