ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 20 кастрычніка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 верасня 2021, 14:34

Азімыя збожжавыя ў Беларусі пасеялі на палавіне запланаваных плошчаў

Фота з архіва
Фота з архіва

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сяўба азімых збожжавых у Беларусі праведзена на 49,9 працэнта плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Мінсельгасхарча.

На сёння сяўба праведзена на 726,2 тыс. га пры плане 1 млн 456,1 тыс. га. Больш як палавіна плошчаў засеяна ў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях, амаль паавіна - у Віцебскай і Магілёўскай абласцях, крыху менш - у Гомельскай (41,5 працэнта).

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) убраны з 2,108 млн га (89,3 працэнта ад запланаванай плошчы). Намалочана 6,419 млн т збожжа. Па намалоце лідзіруе Мінская вобласць - больш за 1,6 млн т. Далей ідуць Брэсцкая - больш за 1,2 млн т, Гродзенская - больш за 1,1 млн т, у Магілёўскай вобласці намалочана 855,6 тыс. т, Гомельскай - 804,5 тыс. т, Віцебскай - 783,3 тыс. т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі