Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 сакавіка 2020, 19:53

Азімыя добра перанеслі анамальна цёплую зіму - Белгідрамет

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/Т Азімыя збожжавыя добра перанеслі анамальна цёплую зіму, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На гэты час стан азімых добры. Нават зімой у іх назіралася слабая вегетацыя, а цяпер у сувязі з павышэннем тэмпературнага рэжыму яна пачнецца больш актыўна, асабліва на поўдні, паўднёвым усходзе краіны. Галоўнае, каб не адбылося рэзкіх перападаў тэмпературы, але ў бліжэйшы час такога не прадбачыцца", - сказалі ў Белгідрамеце.

Паводле апошніх даных, снежнае покрыва на палях адсутнічае, глеба ў асноўным талая. На раніцу 3 сакавіка на большай частцы тэрыторыі Гомельскай, у многіх раёнах Брэсцкай, а таксама ў асобных раёнах на ўзвышаных участках Мінскай вобласці верхні 10-сантыметровы слой прасох да ўмерана вільготнага стану. На прасохлых участках выбарачна стала магчыма апрацоўка глебы, унясенне ўгнаенняў. У бліжэйшы час чаканае няўстойлівае надвор'е будзе стрымліваць прасыханне і праграванне глебы.

Аграметэаролагі адзначаюць, што пакуль яшчэ рана меркаваць, ці паўплывае анамальная цеплыня на тэрміны атрымання ўраджаю. "Як правіла, цяпер, са змяненнем клімату, выспяванне пасеваў (у прыватнасці збожжавых) адбываецца раней. І ўборка таксама пачынаецца раней. Але паглядзім, што будзе наперадзе", - падкрэслілі ў Белгідрамеце. На думку спецыялістаў, у сувязі са змяненнем клімату актуальна апрацоўка глебы з прымяненнем вільгацезберагальных тэхналогій.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі