Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 ліпеня 2022, 11:19

Азімы рапс на зерне ў Беларусі ўбралі больш як з 40 працэнтаў плошчаў

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Азімы рапс на зерне ў Беларусі ўбралі са 131,4 тыс. га, што складае 42,6 працэнта да ўборачнай плошчы, намалочана 314,6 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 23,9 ц/га, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 28 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 246,6 тыс. га, што складае 11,5 працэнта запланаванай плошчы. У Брэсцкай вобласці ўбрана 27,7 працэнта плошчаў ад плана (95,7 тыс. га), Гомельскай вобласці - 16,9 працэнта (58,7 тыс. га), Гродзенскай - 11,7 працэнта (35,6 тыс. га), Мінскай - 10 працэнтаў (45 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 968,4 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 39,3 ц/га. Азімага ячменю ўбрана 57,2 тыс. га (96 працэнтаў да ўборачнай плошчы), намалочана 293,9 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 51,4 ц/га. Піваварны ячмень убралі з 9,64 тыс. га, што складае 17,6 працэнта ад плана, намалацілі 38,5 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 40 ц/га. Салома ўбрана са 162,4 тыс. га плошчаў (65,9 працэнта да скошанага). На сельгасугоддзях Беларусі лён выцераблены на 18,8 тыс. га, што складае 42,5 працэнта ўборачнай плошчы.

Другі ўкос траў праведзены на 672,4 тыс. га (65,9 працэнта ад плана). Нарыхтавана 600,1 тыс. т сена (62,8 працэнта ад плана), 11 млн 74,3 тыс. т сенажу (82,5 працэнта) і 291,5 тыс. т сіласу (1,53 працэнта). Усяго нарыхтавана 3 млн 488,8 тыс. т адзінак травяных кармоў, што складае 36,6 працэнта ад плана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі