Фота з архіва
27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр прамысловасці Аляксандр Яфімаў на калегіі ведамства расказаў аб апорных кропках для дыверсіфікацыі экспарту па сістэме міністэрства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У мінулым годзе геаграфія экспарту прадпрыемстваў сістэмы Мінпрама налічвала 67 краін свету, у тым ліку адноўлены пастаўкі на 15 рынкаў, экспарт у якія ў 2023 годзе адсутнічаў. "Па сістэме Мінпрама выкананы мэтавы паказчык экспарту ў краіны далёкай дугі: тэмп росту аб'ёмаў паставак склаў 136 працэнтаў да ўзроўню папярэдняга года пры заданні 120 працэнтаў. Экспарт прадпрыемстваў ведамства ў краіны Афрыкі павялічыўся ў 1,5 раза, у Азію - у 1,4 раза", - адзначыў Аляксандр Яфімаў.
Для нівеліравання залежнасці ад аднаго рынку, а таксама знешніх выклікаў трэба пастаянна і планамерна займацца пераарыентацыяй экспартных паставак, упэўнены кіраўнік галіны. "У мэтах дыверсіфікацыі экспарту вызначаны краіны - апорныя кропкі і перспектыўныя для супрацоўніцтва ў Азіі, Афрыцы, Лацінскай Амерыцы", - адзначыў міністр.
У Мінску праходзіць калегія ведамства па выніках 2024 года і аб планах на 2025-ы. У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі прадпрыемстваў сістэмы Мінпрама, а таксама кіраўнікі іншых ведамстваў краіны. Калегія праходзіць пад кіраўніцтвам намесніка прэм'ер-міністра Віктара Каранкевіча.-0-