Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 сакавіка 2020, 20:00

Азербайджанская Socar можа паставіць у Беларусь у 2020 годзе да 1 млн т нафты - "Белнафтахім"

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана Socar можа паставіць у Беларусь у 2020 годзе да 1 млн т нафты. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў па выніках сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса з прэзідэнтам Socar Раўнагам Абдулаевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аб'ёмы будуць нарошчвацца з году ў год. Размова ідзе пра аб'ёмы ў бягучым годзе - да 1 млн т нафты. Гэта будзе вызначацца кожны месяц зыходзячы з эканамічных, лагістычных складнікаў і г.д. Але гэта будзе на пастаяннай аснове", - адзначыў Андрэй Рыбакоў.

Кіраўнік канцэрна нагадаў, што Беларусь з кампаніяй Socar звязваюць даўнія сувязі, беларускія НПЗ перапрацоўвалі ўжо азербайджанскую нафту. "Калегі пацвердзілі магчымасць прадаўжэння гэтага супрацоўніцтва ў бягучым годзе і наступныя гады, гэта стратэгічнае супрацоўніцтва. У пэўным сэнсе яно інтэрнацыянальнае, таму што будзе задзейнічана ў тым ліку трубаправодная сістэма Украіны. Будзе забяспечвацца пастаўка нафты на Мазырскі НПЗ, яе перапрацоўка і пастаўка нафтапрадуктаў у тым ліку ва Украіну, Беларусь", - растлумачыў ён.

"Сёння дасягнута прынцыповая згода па такім стратэгічным супрацоўніцтве як у бягучым годзе, так і наступныя гады", - звярнуў увагу Андрэй Рыбакоў.

Акрамя таго, на сустрэчы абмяркоўвалася пашырэнне ўдзелу Socar у інвестпраектах на тэрыторыі Беларусі, падраздзяленне азербайджанскай кампаніі працуе ўжо на Мазырскім НПЗ. "Яны зарэкамендавалі сябе як якасныя, надзейныя партнёры, якія выконваюць усе свае абавязацельствы ў тэрмін", - падкрэсліў Андрэй Рыбакоў. Таму абмяркоўваўся магчымы ўдзел Socar у праектах на "Нафтане" і іншых прадпрыемствах у сістэме канцэрна "Белнафтахім", а таксама ў праектах у іншых галінах.

Як паведамлялася, Socar адправіць першы танкер з нафтай для Беларусі з турэцкага порта Джэйхан 5-6 сакавіка. Аб'ём адпраўляемай нафты складзе каля 85 тыс. т. Арыенціровачна 20 сакавіка плануецца адгрузіць другі танкер з грузінскага порта Супса таксама аб'ёмам каля 85 тыс. т.

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас сёння заявіў, што Беларусь зацікаўлена ў доўгатэрміновым кантракце на пастаўку азербайджанскай нафты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі