Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 сакавіка 2020, 12:33

Азербайджан зацікаўлены ва ўдзеле свайго бізнесу ў біржавых таргах у Беларусі

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа і пасольства Азербайджана ў Беларусі аб'яднаюць намаганні па прыцягненні азербайджанскага бізнесу на біржавыя таргі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

"Адна з галоўных задач пасольства - садзейнічаць развіццю гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі. Гэта датычыцца як паставак беларускіх тавараў у Азербайджан, так і прадукцыі азербайджанскіх прадпрыемстваў у Беларусь. Біржавы гандаль мае значны патэнцыял: ён здымае неабходнасць пошуку дзелавых партнёраў за мяжой і, што больш важна, забяспечвае прамы кантакт паміж вытворцам і канчатковым спажыўцом. Таму разам з БУТБ мы гатовы інфармаваць прадстаўнікоў азербайджанскага бізнесу аб магчымасцях біржавой пляцоўкі і рэкамендаваць скарыстацца гэтым механізмам. Тым больш што бар'еры для выхаду на біржавы рынак адсутнічаюць", - сказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджана ў Беларусі Лаціф Гандзілаў у час наведвання цэнтральнага офіса біржы.

Дыпламат таксама падтрымаў рашэнне кіраўніцтва БУТБ аб спрашчэнні працэдуры акрэдытацыі для кампаній-нерэзідэнтаў. Ён адзначыў, што такі крок насустрач замежным удзельнікам таргоў будзе садзейнічаць росту біржавога тавараабароту, у тым ліку з Азербайджанам.

Старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі падкрэсліў важнасць пашырэння наменклатуры тавараў, якія закупляюцца азербайджанскімі кампаніямі на біржавых таргах. "На біржы акрэдытаваны 33 азербайджанскія кампаніі. За мінулы год яны ажыццявілі здзелкі на $14,2 млн, гэта ў два разы больш, чым у 2018 годзе. Але ж магло б быць у тры або нават у чатыры разы больш, калі б акрамя лесаматэрыялаў закуплялася, напрыклад, сухое малако, сыроватка або металавырабы. Гэта запатрабаваная ў Азербайджане прадукцыя, таму, на мой погляд, патэнцыял біржавога гандлю пакуль рэалізуецца не ў поўнай меры. Разлічваем на садзейнічанне пасольства ў выпрацоўцы пераліку перспектыўных таварных пазіцый, а таксама ў пошуку дастойнай кампаніі, якая стала б брокерам БУТБ у Азербайджане. Мы зможам дасягнуць жаданых вынікаў, толькі калі аб'яднаем намаганні", - сказаў Аляксандр Асмалоўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі