Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 красавіка 2021, 20:00

Аўтамабільнае паліва з 13 красавіка зноў даражэе

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўтамабільнае паліва - дызельнае і бензін - падаражэе з 13 красавіка на адну капейку. Адпаведная інфармацыя апублікавана на сайце "Белнафтахіма", паведамляе БЕЛТА.

"Рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва змяняюцца. З улікам прынятых канцэрнам рашэнняў, накіраваных на стрымліванне гранічнага максімальнага ўзроўню цэн на маторнае паліва, з пачатку 2021 года рознічныя цэны павялічаны ў сярэднім на 4,9 працэнта", - удакладнілі ў канцэрне.

На падставе маніторынгу цэн на вуглевадародную сыравіну і ў адпаведнасці з прынятай канцэрнам стратэгіяй стрыманай індэксацыі цэн на аўтамабільнае паліва гранічны ўзровень рознічных цэн на АЗС з 13 красавіка змяняецца на 1 капейку.

Кошт 1 л паліва складзе: АІ-92-К5-Еўра - Br1,8, АІ-95-К5-Еўра - Br1,9, АІ-98-К5-Еўра - Br2,12, ДП - Br1,9.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі