Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 ліпеня 2024, 18:02

Аўтамабільнае паліва ў Беларусі з 2 ліпеня даражэе на адну капейку

Фота з архіва
Фота з архіва
1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень гранічных рознічных цэн на аўтабензіны і дызельнае паліва з 2 ліпеня 2024 года павялічваецца на 1 капейку. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў "Белнафтахіме".

Так, цана аўтамабільнага бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br2,33, АІ-95-К5-Еўра - Br2,43, АІ-98-К5-Еўра - Br2,65. Літр дызельнага паліва абыдзецца ў памеры Br2,43.

У Беларусі будуць паэтапна павышаць цэны на аўтамабільнае паліва, паведамлялася раней.

"З сакавіка 2023 года адбывалася паэтапнае зніжэнне цэн, і больш за год цэны на паліва ў краіне заставаліся нязменнымі. За гэты час затраты на вытворчасць нафтапрадуктаў значна выраслі. Асноўнай прычынай стаў рост каціровак на нафту. Калі ў першым квартале мінулага года сорт нафты Urals каціраваўся ніжэй за $50 за бараль, то сёння ён перавысіў $70. За год змяніліся таксама стаўкі акцызаў на маторнае паліва", - адзначаў 20 мая старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі