Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 чэрвеня 2021, 09:53

Аўтамабільнае паліва ў Беларусі 15 чэрвеня даражэе на 1 капейку

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўтамабільнае паліва ў Беларусі з 15 чэрвеня даражэе на 1 капейку, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт канцэрна "Белнафтахім".

"З улікам росту сусветных каціровак нафты "Белнафтахім" прадаўжае рэалізацыю цэнавай стратэгіі па індэксацыі гранічных максімальных цэн на нафтапрадукты", - адзначылі ў канцэрне.

З 15 чэрвеня рознічныя цэны на маторнае паліва на АЗС складуць: на АІ-92-К5-Еўра - Br1,87, АІ-95-К5-Еўра - Br1,97, АІ-98-К5-Еўра - Br2,19, дызельнае паліва - Br1,97.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі