Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 мая 2021, 18:50

Аўтамабільнае паліва падаражэе з 13 мая

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва зменяцца з 13 мая, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на "Белнафтахім".

"Праведзеная індэксацыя абумоўлена бягучым ростам сусветнай каціроўкі нафты. Сярэдняя каціроўка нафты за першую дэкаду мая склала 69,2 долара ЗША за бараль і вырасла адносна студзеня бягучага года на 26 працэнтаў. Гранічны максімальны ўзровень цэн на маторнае паліва з пачатку года павялічыўся на 7 працэнтаў", - удакладнілі ў канцэрне.

Цана бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,84 руб., АІ-95-К5-Еўра - 1,94 руб., АІ-98-К5-Еўра - 2,16 руб., дызельнага паліва - 1,94 руб.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі