
21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за ўсё ў 2022 годзе было прададзена аўтамабіляў Geely. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі "Падвядзенне вынікаў аўтамабільнай галіны Рэспублікі Беларусь за 2022 год" дырэктар УП "БАА-Кансалт" Дзмітрый Ярота, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле яго слоў, у Беларусі ў 2022 годзе прададзена 17 234 новыя аўтамабілі, што на 63,2 працэнта менш, чым у 2021-м (46 837). З іх легкавыя аўто - 14 843, лёгкія камерцыйныя аўто - 2391.
Больш за ўсё ў 2022 годзе прададзена аўтамабіляў Geely (4355), Lada (3782), KIA (1462), GAZ (1271), Volkswagen (1265), Renault (1078), Hyundai (883), Nissan (721), UAZ (551). Замыкаюць топ-10 машыны маркі Audi (351).-0-