Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 снежня 2022, 10:22

Аўтагазанапаўняльная кампрэсарная станцыя адкрыта на "МТЗ-Татарстан"

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння адбылося ўрачыстае адкрыццё аўтагазанапаўняльнай кампрэсарнай станцыі (АГНКС) на тэрыторыі ТАА "Гандлёва-вытворчая кампанія МТЗ-Татарстан" Елабужскага раёна асаблівай эканамічнай зоны "Алабуга". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства прамысловасці Аксана Каруна.

З беларускага боку ўдзел у цырымоніі прынялі пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой, міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік, генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Віталь Воўк, з расійскага - намеснік прэм'ер-міністра Татарстана Раман Шайхутдзінаў, кіраўнік Елабужскага муніцыпальнага раёна, мэр Елабугі Рустэм Нурыеў.

Аб'ект пабудаваны ў мэтах забеспячэння ўласнай патрэбнасці пры арганізацыі вытворчасці трактароў на газаматорным паліве і абслугоўвання ўласнага аўтапарку ТАА "ГВК МТЗ-Татарстан", што працуе на газадызельным паліве, а таксама іншага транспарту прадпрыемстваў асаблівай эканамічнай зоны "Алабуга".

Сума капіталаўкладанняў у праект склала каля 150 млн расійскіх рублёў. АГНКС дазваляе вырабляць да 150 заправак за суткі.

Цяпер ва ўласным аўтапарку ёсць 30 адзінак тэхнікі на газаматорным паліве. У перспектыве на газаматорнае паліва плануецца пераабсталяваць увесь існуючы ўласны транспарт (да 80 адзінак тэхнікі), што дасць магчымасць знізіць сабекошт у абслугоўванні транспарту і павялічыць канкурэнтаздольнасць тэхнікі.

ТАА "МТЗ Татарстан" - буйнейшы праект Мінскага трактарнага завода на тэрыторыі Расіі. Кампанія ўяўляе сабой уласную зборачную вытворчасць трактарнай тэхнікі, поўны спектр паслуг сэрвіснага абслугоўвання, шырокую дылерскую сетку ў рэгіёнах Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі