Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Ацэнку эфектыўнасці пенсійнай рэформы правядуць у Беларусі

Эканоміка 24.06.2019 | 13:38
Фота з архіва
Фота з архіва

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны правядуць ацэнку эфектыўнасці пенсійнай рэформы Беларусі. Аб гэтым паведаміў міністр фінансаў Максім Ермаловіч на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў, дзе разглядаліся праекты законаў па зацвярджэнні справаздач аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і рэспубліканскага бюджэту за 2018 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць даручэнне Прэзідэнта правесці ацэнку. Цяпер яе рабіць рана, ёсць толькі папярэднія разлікі. Але мы такія ацэнкі зробім разам з Мінпрацы", - сказаў Максім Ермаловіч.

Спецыялісты прааналізуюць, як паўплывала рэформа на ўзроўні пенсій.

У 2018 годзе бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва выкананы з прафіцытам Br315 млн. Як расказаў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў, даходы фонду склаліся ў памеры Br13,9 млрд, расходы - Br13,6 млрд. Найбольшая частка сродкаў накіравана на выплату пенсій (каля 77,2 працэнта ад агульнай сумы) - больш за Br10,5 млрд, што перавышае ўзровень 2017 года на 11 працэнтаў.

"Фінансаванне расходаў за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання праводзілася своечасова і ў поўным аб'ёме", - падкрэсліў Валерый Кавалькоў.

Сярэдні памер назначаных пенсій за 2018 год у рэспубліцы склаў Br342,23, пенсій па ўзросце - Br352,11, мінімальны памер пенсіі па ўзросце - Br255,1. Рэальны памер назначаных пенсій павялічыўся на 8,3 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам. Суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы - 36,8 працэнта.

У Беларусі на падставе ўказа нумар 137 ад 11 красавіка 2016 года "Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння" на працягу шасці гадоў (з 2017 па 2022 год) прыводзіцца ў дзеянне пенсійная рэформа. Штогод з першага студзеня 2017 года мінімальны ўзрост для афармлення працоўнай пенсіі павялічваецца на шэсць месяцаў і да пачатку 2022 года складзе 58 гадоў для жанчын і 63 гады - для мужчын.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў