Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лістапада 2018, 15:05

Асацыяцыя беларускіх банкаў і IFC будуць супрацоўнічаць у пытаннях стварэння гарантыйнага фонду

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асацыяцыя беларускіх банкаў і Міжнародная фінансавая карпарацыя (IFC) будуць супрацоўнічаць у пытаннях стварэння гарантыйнага фонду, паведамілі БЕЛТА ў асацыяцыі.

Бакі падпісалі пратакол аб намерах, які прадугледжвае супрацоўніцтва ў пытаннях развіцця фінансавага рынку і адпаведнай інфраструктуры ў Беларусі. У прыватнасці, размова ідзе аб прапрацоўцы магчымасці стварэння ў Беларусі фонду частковых крэдытных гарантый, а таксама павелічэнні колькасці здзелак з забеспячэннем у выглядзе рухомай маёмасці для паляпшэння доступу да фінансавання суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Супрацоўніцтва будзе развівацца па праграме кансультатыўнай дапамогі IFC "Падтрымка прадпрымальніцтва і эканамічнага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь" і прадугледжвае ў тым ліку апытанне банкаў для аналізу практык у крэдытаванні розных катэгорый прадпрымальнікаў і вызначэнне зацікаўленасці ў такім інструменце, як частковыя крэдытныя гарантыі.

Ад імя Асацыяцыі беларускіх банкаў дакумент падпісаў яе старшыня Аляксандр Кучынскі, з боку IFC - менеджар практыкі "Фінансы, канкурэнтаздольнасць і інавацыі" Рольф Бернт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі