Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 студзеня 2021, 13:17

Асаблівая ўвага павінна быць удзелена кантролю за расходаваннем бюджэтных сродкаў - старшыня КДК

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асаблівая ўвага павінна быць удзелена кантролю за расходаваннем бюджэтных сродкаў. Такі пункт гледжання выказаў журналістам Васіль Герасімаў, які сёння назначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Васіля Герасімава, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час назначэння запатрабаваў, каб уся дзейнасць КДК рэалізоўвалася строга ў рамках прававога поля. "Калі некага караем, то караем згодна з законам, зыходзячы з той адказнасці, якая ў краіне ўстаноўлена, - адзначыў Васіль Герасімаў. - У прыватнасці, гэта датычылася пытанняў незаконнага фінансавання дэструктыўнай дзейнасці з-за мяжы".

У час кадравага назначэння была звернута ўвага Прэзідэнта на тое, што застаюцца і тыя класічныя задачы для камітэта, якія былі раней. Гэта перш за ўсё кантроль за расходаваннем бюджэтных сродкаў. "Тут важныя як законнасць, так і эфектыўнасць", - падкрэсліў новы кіраўнік КДК.

Ён таксама расказаў: "Акрамя гэтага, была звернута ўвага на тое, каб мы пастараліся "вычысціць" тыя мерапрыемствы, якія не патрэбны або не дадуць таго эфекту, на які мы разлічваем".

Што датычыцца дзяржаўнай уласнасці, то тут было дадзена асобнае даручэнне Прэзідэнта камітэту - "узяць на асаблівы кантроль усе недабудаваныя аб'екты і давесці гэта да ладу".

Васіль Герасімаў праінфармаваў, што ў краіне ў цэлым колькасць праверак змяншаецца, прычым не толькі з боку КДК, які каардынуе ўсю кантрольную дзейнасць. "Усё гэта пераходзіць у разрад прэвентыўных мерапрыемстваў, якія даюць свой станоўчы эфект", - падкрэсліў старшыня.

Камітэт дзяржаўнага кантролю таксама мае намер удзяляць вялікую ўвагу тэмам пасрэдніцтва, падаткаабкладання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі