Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 жніўня 2022, 12:05

Арушаньянц: Беларусь можа замяшчаць імпартную прадукцыю на $4-8 млрд штогод

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь можа замяшчаць імпартную прадукцыю штогод на $4-8 млрд. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся генеральны дырэктар Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Пётр Арушаньянц у час сустрэчы з кіраўнікамі буйных беларускіх прадпрыемстваў у БУТБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кантактна-кааперацыйныя біржы, якія даюць магчымасць уключыць малы і сярэдні бізнес у кааперацыйныя ланцужкі буйных вытворчых прадпрыемстваў, праходзяць па ўсёй краіне, і гэта ўжо стала сістэмнай работай. "Яны праходзяць кожны тыдзень. Усе суб'екты гаспадарання маюць магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі буйных прадпрыемстваў і абмеркаваць магчымасць атрымання заказаў. Акрамя таго, механізм, які прадастаўляецца Беларускай універсальнай таварнай біржай, таксама запатрабаваны ў першую чаргу сярод малога і сярэдняга бізнесу, якія з'яўляюцца аднымі з самых актыўных удзельнікаў пляцоўкі імпартазамяшчэння", - адзначыў Пётр Арушаньянц.

Паводле яго слоў, штодзень заключаецца дзясятак здзелак, а такія механізмы даюць магчымасць замясціць прадукцыю, якая раней набывалася па імпарце, на айчынную, у першую чаргу вытворчасцей малых і сярэдніх прадпрыемстваў. "Патэнцыял краіны дае магчымасць у рамках існуючага тэхналагічнага ўзроўню замясціць ад $4-8 млрд штогод. Размова ідзе аб прамысловых і будаўнічых прадпрыемствах, медыцыне, сельскай гаспадарцы, перавозках і іншых напрамках дзейнасці", - расказаў гендырэктар. - Варта адзначыць, што тыя малыя і сярэднія прадпрыемствы, якія знаходзяць сабе партнёраў у рамках кааперацыйных біржаў, маюць магчымасць атрымаць фінансавую падтрымку па льготных стаўках (падтрымка Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, механізмы Банка развіцця і іншых фінансавых інстытутаў)".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі