Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 студзеня 2022, 14:34

Архітэктурна-будаўнічая выстаўка BUDEXPO-2022 пройдзе ў Мінску 16-18 сакавіка

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная архітэктурна-будаўнічая выстаўка BUDEXPO-2022 пройдзе ў Мінску 16-18 сакавіка. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа".

"Выстаўка BUDEXPO - буйнейшы выставачны праект у сферы будаўніцтва ў Беларусі. Яе ключавыя напрамкі - папулярызацыя і развіццё сучаснай актуальнай архітэктуры, новых горадабудаўнічых канцэпцый, мадэлей гарадскога асяроддзя, сучаснае даступнае і камфортнае жыллё, прывабная гарадская інфраструктура, навукова-тэхнічная і інавацыйная дзейнасць і лічбавая трансфармацыя", - расказалі арганізатары мерапрыемствы.

BUDEXPO дае магчымасць прадпрыемствам прадэманстраваць дасягненні і навінкі, знайсці новых партнёраў і заключыць узаемавыгадныя кантракты. Выстаўку традыцыйна наведваюць кіраўнікі буйных галіновых кампаній, галоўныя спецыялісты, кіраўнікі падраздзяленняў і спецыялісты галіны. У час мерапрыемства запланавана шырокая выставачная і дзелавая праграма, правядзенне пленарных дыскусій, круглых сталоў і бізнес-сустрэч.

У мінулым годзе на міжнароднай архітэктурна-будаўнічай выстаўцы сваю прадукцыю, тэхналогіі і новыя распрацоўкі прадставілі вядучыя прадпрыемствы - вытворцы і пастаўшчыкі матэрыялаў, праектныя, навукова-даследчыя і гандлёвыя арганізацыі, а таксама кампаніі, якія аказваюць паслугі на рынку нерухомай маёмасці. На BUDEXPO-2021 было прадстаўлена 70 прадпрыемстваў, у тым ліку кампаніі з Санкт-Пецярбурга і Краснаярска. Агульная экспазіцыйная выставачная плошча склала больш за 3 тыс. кв.м.

Арганізатарамі выстаўкі выступаюць Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва і Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі