Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 красавіка 2020, 12:04

Аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні транспартнага тыдня створаны ў Беларусі

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2020 годзе Беларускага транспартнага тыдня. Гэта прадугледжана распараджэннем прэм'ер-міністра ад 1 красавіка 2020 года нумар 112р, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Аргкамітэту пад кіраўніцтвам намесніка прэм'ер-міністра Уладзіміра Кухарава даручана забяспечыць падрыхтоўку і правядзенне Беларускага транспартнага тыдня, які пройдзе ў Мінску 6-8 кастрычніка.

У дакуменце гаворыцца, што пры неабходнасці аргкамітэт можа далучаць да гэтай работы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі