Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 снежня 2022, 18:40

Арганізацыі Мінпрама ў студзені-лістападзе захавалі рост аб'ёмаў вытворчасці, экспарту, зарплаты

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За студзень-лістапад 2022 года па Міністэрстве прамысловасці захоўваецца рост аб'ёмаў вытворчасці, экспарту, заработнай платы, забяспечваецца прыбытковая работа галіны. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрама.

Тэмп росту аб'ёму прамысловай вытворчасці склаў у супастаўных цэнах 107,3 працэнта.

Тэмп росту экспарту тавараў склаўся на ўзроўні 113,1 працэнта.

Дасягнуты і значныя прыросты ў натуральным выражэнні як у вытворчасці, так і рэалізацыі па асноўных таварных групах (трактарах, кар'ерных самазвалах, камбайнах, пасажырскай тэхніцы, тэлевізарах, ліфтах і інш.).

Тэмп росту намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы па Мінпраму за студзень-лістапад 2022 года да аналагічнага перыяду мінулага года чакаецца на ўзроўні 119,5 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі