2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыі Мінлясгаса абнавілі гістарычны рэкорд: больш за 1 млн куб.м піламатэрыялаў рэалізавана на экспарт за 11 месяцаў гэтага года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.
Па выніках мінулага года арганізацыі Мінлясгаса ўпершыню рэалізавалі на экспарт больш як 1 млн куб.м піламатэрыялаў. На фоне ўведзеных санкцый з боку заходніх краін гэты рэкорд стаў удвайне сімвалічным.
У гэтым годзе арганізацыі галіны спрацавалі яшчэ лепш: планкі 1 млн куб.м піламатэрыялаў на экспарт удалося дасягнуць усяго за 11 месяцаў. Сума выручкі - больш за $180 млн. Гэта на $20 млн больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Дадатная дынаміка назіраецца таксама па рэалізацыі ацыліндраванай драўніны і паліўных гранул, адзначылі ў прэс-службе.-0-