ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +23°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 ліпеня 2021, 19:59

Арганізацыі харчовай прамысловасці нарошчваюць вытворчасць з выкарыстаннем упакоўкі са шкла

Фота з архіва
Фота з архіва

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыі харчовай прамысловасці нарошчваюць вытворчасць з выкарыстаннем упакоўкі са шкла. Аб гэтым паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення падакцызных тавараў канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Інеса Мінава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Арганізацыі харчовай прамысловасці нарошчваюць аб'ёмы вытворчасці, у тым ліку з выкарыстаннем экалагічна бяспечнай упакоўкі са шкла. У асноўным гэта датычыцца алкагольнай, піваварнай і кансервавай галін", - сказала Інеса Мінава.

Беларускія прадпрыемствы пашыраюць таксама асартыментны пералік вырабленай прадукцыі. У прыватнасці, асартымент дзіцячага харчавання сёння налічвае больш за 450 найменняў. Гэта мона- і шматкампанентныя плодаагароднінныя пюрэ, пюрэ з дабаўленнем малочных прадуктаў, круп. Таксама вырабляюцца сокі і нектары, малочныя кактэйлі. З бягучага года асартымент папоўнены новай прадукцыяй: гэта мясныя і рыбныя кансервы для кармлення дзяцей ранняга ўзросту.

"Аб'ёмы вытворчасці залежаць ад попыту на спажывецкім рынку. Што датычыцца арганізацый канцэрна і харчовай прамысловасці ў цэлым, мы імкнёмся сачыць за тэндэнцыямі развіцця рынку і гатовы прадаставіць пакупнікам патрэбную прадукцыю", - рэзюмавала прадстаўнік "Белдзяржхарчпрама".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі