Юрый Чабатар
24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр эканомікі Юрый Чабатар перад пачаткам пасяджэння Прэзідыума Саўміна па разглядзе канцэпцыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026-2030 гады і праграмы дзейнасці ўрада на 2025-2029 гады расказаў аб прыярытэтах сацэканамразвіцця, якія ўвойдуць у праграму на бліжэйшыя пяць гадоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На пасяджэнні ў першую чаргу разглядаюць канцэпцыю праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, у адпаведнасці з абноўленым законам аб праграмаванні і планаванні. "Канцэпцыя прадугледжвае вызначэнне прыярытэтных напрамкаў, на якіх сканцэнтруецца краіна ў бліжэйшыя пяць гадоў. У прынцыпе, мы пры распрацоўцы дакумента пайшлі крыху далей, канкрэтызавалі гэты дакумент па асноўных не толькі прыярытэтах, але і крыніцах росту, і іншым", - сказаў Юрый Чабатар.

Тая версія канцэпцыі, якую сёння прадставяць на Прэзідыуме Саўміна, ужо будзе характарызаваць новае аблічча будучай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця. "З чаго мы зыходзілі, калі падыходзілі да яе распрацоўкі? У першую чаргу гэта даручэнні Прэзідэнта, дадзеныя ў перадвыбарнай праграме, у інаўгурацыйнай прамове. Другое - гэта запыты насельніцтва. Для гэтага былі праведзены сацыялагічныя даследаванні - каб зразумець, які сёння ёсць запыт", - растлумачыў міністр.
Пры распрацоўцы таксама ўлічылі доўгатэрміновыя дакументы, напрыклад, асноўныя палажэнні Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця. "Прэзідэнт даў даручэнне пры назначэнні эканамічнага блока - не перапісваць праграму, а зрабіць дакумент абноўленым. Таму вылучылі асноўныя напрамкі, па якіх будзем працаваць у бліжэйшыя пяць гадоў", - падкрэсліў кіраўнік эканамічнага ведамства.
Мінэканомікі вылучыла некалькі прыярытэтаў і падлічыла крыніцы іх дасягнення. У першую чаргу гэта арэнднае жыллё. Аб гэтым Прэзідэнт гаварыў у інаўгурацыйнай прамове, адзначыў Юрый Чабатар. "Планка стаіць вырасці ў некалькі разоў па будаўніцтве арэнднага жылля", - дадаў ён.

Яшчэ адзін прыярытэт - моцныя рэгіёны. "Тут бачым развіццё як сацыяльнай інфраструктуры, так і рэалізацыі камерцыйных праектаў. Прадаўжаем нашы ўсе ініцыятывы ў гэтым плане", - сказаў міністр.
Наступны прыярытэт - лічбавізацыя і тэхналогіі. "Трэба адказваць на выклікі сучаснасці і павышаць канкурэнтаздольнасць нашай прамысловасці і рэальнага сектара эканомікі", - звярнуў увагу ён.
Чацвёрты прыярытэт - турызм. "Аб гэтым Прэзідэнт гаварыў таксама ў інаўгурацыйнай прамове. Задача - вырасці ў гэтай галіне", - дадаў Юрый Чабатар.
Развіццё гэтых напрамкаў Мінэканомікі вылучыла для сябе як асноўныя, таму менавіта на іх будзе зроблены ўпор на сённяшнім пасяджэнні Прэзідыума Саўміна пры абмеркаванні канцэпцыі праграмы сацэканамразвіцця.-0-

Фота Мікалая Пятрова