Фота з архіва
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міжнародны дзень абароны пчол у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання прайшла нарада, прысвечаная стану і перспектывам развіцця галіны пчалярства, дзе было адзначана, што пчалінае апыленне значна павышае ўраджайнасць ключавых сельгаскультур. Чаму пчалярства неабходна для якаснага развіцця сельскай гаспадаркі, карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Мінсельгасхарчы.
Удзельнікі нарады - прадстаўнікі аблвыканкамаў, Нацыянальнай акадэміі навук, аграрных ВНУ, навуковых устаноў і пчалярскіх арганізацый краіны - разгледзелі асноўныя нюансы, якія стаяць сёння перад галіной: ідэнтыфікацыю падвідаў меданосных пчол, іх ролю на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях, дыягностыку і прафілактыку вірусных захворванняў пчол, прымяненне кармавых дабавак, мікрабіялагічны аналіз мёду, узаемадзеянне грамадскіх пчалярскіх аб'яднанняў.
Начальнік галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі і рыбагаспадарчай дзейнасці Мінсельгасхарча Наталля Соніч адзначыла важнасць пчалярства ў сістэме аграпрамысловага комплексу. "Задача сельскай гаспадаркі - забяспечыць дынамічнае развіццё ўсіх галін, павелічэнне аб'ёмаў і якасці прадукцыі. Гэта мэта недасягальная без устойлівага функцыянавання пчалярства. Пчолы адыгрываюць ключавую ролю ў апыленні энтамафільных раслін, на долю якіх прыпадае каля 80 працэнтаў расліннага свету, больш за 80 з якіх вырошчваюцца ў сельскагаспадарчых мэтах", - растлумачыла прадстаўнік сельскагаспадарчага ведамства.
Дзякуючы пчолам ураджайнасць культур павышаецца ў сярэднім на 40 працэнтаў: рапсу, напрыклад, на 30 працэнтаў, грэчкі - на 40 працэнтаў, насення люцэрны - на 50 працэнтаў, пладовых насаджэнняў - на 60 працэнтаў. Акрамя таго, плады і насенне, атрыманыя пасля пчалінага апылення, змяшчаюць больш вітамінаў, мікраэлементаў і сухога рэчыва.
Асноўным прадуктам пчалярства застаецца мёд. Гэты высокакаларыйны харчовы прадукт выкарыстоўваецца не толькі ў харчаванні, але і ў медыцыне, парфумерыі і іншых галінах. Актуальным напрамкам з'яўляецца апітэрапія - лячэнне прадуктамі пчалярства, якая ўсё шырэй прымяняецца ў прафілактыцы і рэабілітацыі.
На сёння ў Беларусі каля 85 працэнтаў пчоласем'яў знаходзіцца ў гаспадарках насельніцтва і фермерскіх гаспадарках і каля 15 працэнтаў у сельскагаспадарчых арганізацыях. Па выніках 2024 года ў краіне налічвалася звыш 93 тыс. пчоласем'яў, большая частка якіх разводзіцца ў Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях. Агульны збор мёду ў мінулым годзе перасягнуў 2,555 тыс. т, з іх 503,4 т выраблена ў сельгасарганізацыях, астатнія - у фермерскіх і асабістых падсобных гаспадарках. Асаблівую ўвагу прафесіяналы прадаўжаюць удзяляць укараненню сучасных тэхналогій ва ўтрыманні пчол і вытворчасці прадуктаў пчалярства.
У час нарады спецыялісты дамовіліся прадаўжаць работу па навуковым суправаджэнні галіны і развіцці пчалярскай інфраструктуры ў інтарэсах экалогіі, сельскай гаспадаркі і эканомікі краіны.-0-