Аксілія Мнангагва. Скрыншот відэа тэлеканала "Беларусь 1"
29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі развітая сельская гаспадарка, якасная медыцынская адукацыя і фармацэўтычная галіна, і гэтыя напрамкі цікавяць Зімбабвэ як перспектыўныя сферы супрацоўніцтва. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" расказала першая лэдзі краіны Аксілія Мнангагва, паведамляе БЕЛТА.
Першая лэдзі падзялілася ўражаннямі ад Беларусі пасля наведвання краіны напярэдадні "Славянскага базару ў Віцебску" і самога форуму мастацтваў. "Беларусь - неверагодная краіна. Я вельмі ўражана людзьмі ў Беларусі, яны такія гасцінныя. Я адчувала сябе там, як дома. Мяне вельмі ўразілі беларускія магазіны, і гэта не толькі асартымент. Там прадстаўлена прадукцыя, якая выраблена ў Беларусі, і галоўнае - з беларускай сыравіны. Гэта цудоўна, таму што гэта развітая перапрацоўка і эканоміка. Гэта мне спадабалася больш за ўсё. Калі бачыш такое багацце беларускай прадукцыі, то разумееш узровень жыцця ў краіне - як жыве краіна, якія ёсць тэхналогіі", - адзначыла Аксілія Мнангагва.
Першая лэдзі падкрэсліла, што галоўны стратэгічны прадукт Беларусі - бульба - важны і для Зімбабвэ, асабліва ўлічваючы кліматычныя змяненні ва ўсім свеце. "Менавіта гэтым прадуктам кожная сям'я можа накарміць сябе і сваіх дзяцей. Акрамя таго, я была прыемна здзіўлена вашымі ласункамі - цукеркамі. У Беларусі ўсё, чым я частавалася, было вельмі смачным і вельмі мне спадабалася. Я думаю, жыхарам Зімбабвэ гэта таксама вельмі спадабаецца. Я яшчэ хачу сказаць пра іншыя тавары. Напрыклад, парфумерыя беларускай вытворчасці на мяне зрабіла вялікае ўражанне. Яна ў вас цудоўная. Мне вельмі спадабаліся таксама тканіны, адзенне і тэкстыль беларускіх прадпрыемстваў. Вельмі прыемныя навобмацак тканіны. І мне здаецца, што гэта такое пасланне ўсім зімбабвійцам - Беларусь усё гэта зрабіла, і мы таксама зможам", - дадала Аксілія Мнангагва.
Першая лэдзі краіны пералічыла іншыя напрамкі, у якіх можна наладзіць узаемнае супрацоўніцтва. "Нам патрэбна ваша экспертыза па розных напрамках. Гэта таксама ацэнка ведаў. Напрыклад, нам больш за ўсё патрэбна ваша экспертыза і тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы, вытворчасці і апрацоўцы тэкстылю. Дарэчы, гэта ўсё спатрэбіцца нашым жанчынам", - адзначыла Аксілія Мнангагва, дадаўшы, што для афрыканскай дзяржавы патрэбны таксама экспертыза, веды, навыкі і ўменні тэхналогій не толькі ў АПК, але і ў апрацоўцы тэкстылю, у здабычы выкапняў.
Цікавіць зімбабвійцаў абмен інфармацыяй, традыцыямі. "Мы крыху па-рознаму гатуем ежу і прадукты, але ў той жа час ежа і прадукты з Беларусі могуць прыехаць да нас. Мы можам укараніць вашы традыцыі, а нашы могуць прыехаць да вас", - сказала першая лэдзі краіны.
Яшчэ адна перспектыўная сфера супрацоўніцтва - ахова здароўя. "У сферы медыцыны мы хацелі б павысіць кваліфікацыю нашых медыцынскіх работнікаў. У Беларусі высокі ўзровень медыцыны ў цэлым. Для нас важна таксама фармацэўтычная бяспека і забеспячэнне лякарствамі. Мы вельмі хацелі б атрымаць беларускія медыцынскія прэпараты, бо ў нас існуе вялікая колькасць людзей з абмежаванымі здольнасцямі, пажылыя людзі, якія маюць шмат розных захворванняў. І важны аспект - навучанне і павышэнне кваліфікацыі фармацэўтаў і правізараў. Інакш кажучы, у нас шмат інтарэсаў у сферы медыцыны", - падкрэсліла Аксілія Мнангагва.
Яна таксама расказала, што ў Зімбабвэ жанчыны займаюцца сельскай гаспадаркай, вырошчваюць фрукты, агародніну, збожжа, іншую сельгаспрадукцыю, што дазваляе ўмацаваць дабрабыт сем'яў: "Пастаўляючы фрукты ў Беларусь, мы зможам развіць сельскую гаспадарку і павышаць дабрабыт нашай краіны".
Адносна супрацоўніцтва з Беларуссю першая лэдзі Зімбабвэ адзначыла, што ў дзвюх краін ёсць вялікія перспектывы ў гэтым напрамку. "У рамках міжнароднай жаночай канферэнцыі ішло абмеркаванне вялікай колькасці розных магчымых праектаў, і гэта адкрывае для нас шырокія перспектывы. Я ўпэўнена, што гэта супрацоўніцтва павінна актыўна пачаць працаваць. Мы не маем права на правал. Мы хочам убачыць, як актыўна ўмацоўваецца ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва нашых краін", - рэзюмавала Аксілія Мнангагва.-0-