Сцяг Панядзелак, 26 лютага 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 лютага 2023, 19:56

АПК, будаўніцтва, станкабудаванне. Галоўчанка аб перспектывах узаемадзеяння з Ніжагародскай вобласцю

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка назваў перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў час сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Глебам Нікіціным, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўчанка: Беларусь і Ніжагародская вобласць маюць усе ўмовы для развіцця далейшага супрацоўніцтваГалоўчанка: Беларусь і Ніжагародская вобласць маюць усе ўмовы для развіцця далейшага супрацоўніцтва
Як адзначыў Раман Галоўчанка, у бакоў няма пытанняў, якія маюць праблемны або спрэчны характар.

"У нас у апошнія гады сферы супрацоўніцтва значна пашырыліся. Не магу не згадаць такую важную для Беларусі галіну, як атамная энергетыка. Шмат ніжагародскіх прадпрыемстваў і арганізацый прымаюць удзел як у праектаванні, так і ва ўзвядзенні Беларускай АЭС. Пры будаўніцтве мы выкарыстоўваем вялікую колькасць матэрыялаў, якія таксама пастаўляюцца з вашай вобласці", - сказаў Раман Галоўчанка.

У сваю чаргу з Беларусі ў Ніжагародскую вобласць паступаюць машыны, абсталяванне, дарожная, сельскагаспадарчая, камунальная тэхніка, электратранспарт, прадукты харчавання. "Думаю, мы блізкія да той мяжы, аб якой вы дамовіліся на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі - гэта сума тавараабароту $1 млрд. З улікам ускосных паставак, магчыма, мы яе і перасягнулі. Але гэта не самамэта, а проста адлюстраванне паспяховасці работы", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Асаблівае значэнне для абодвух бакоў маюць такія важнейшыя напрамкі забеспячэння тэхналагічнага суверэнітэту і эканамічнай бяспекі, як прамысловая кааперацыя і імпартазамяшчэнне. Як адзначыў кіраўнік беларускага ўрада, на гэтым шляху таксама ёсць поспехі.

"Хацеў бы звярнуць увагу на прадукцыю станкабудавання. Цяпер яна таксама мае ключавое значэнне з пункту гледжання задач, якія стаяць перад прамысловасцю РФ, па шматразовым павелічэнні выпуску прадукцыі рознага прызначэння. Беларускія станкабудаўнічыя прадпрыемствы маюць неабходны зачын для выпуску шырокай наменклатуры абсталявання", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.

У Ніжагародскай вобласці актыўна выкарыстоўваецца ліфтавае абсталяванне "Магілёўліфтмаша". У горадзе Кстова размешчана вытворчая пляцоўка сумеснага прадпрыемства, якое гатова ўдзельнічаць у праграмах замены ліфтаў.

Традыцыйны артыкул беларускіх паставак - прадукты харчавання і сельгаспрадукцыя. "Статыстыка паказвае, што ў 2022 годзе мы істотна прыбавілі ў гэтай сферы як па аб'ёмах, так і па асартыменце. Па харчовай прадукцыі наш тавараабарот павялічыўся практычна на чвэрць. Прычым ён мае ўзаемны характар. Ажыццяўляецца і экспарт, і імпарт", - удакладніў кіраўнік беларускага ўрада.

Беларускія будаўнічыя і праектныя арганізацыі маюць вялікі вопыт работы ў расійскіх рэгіёнах. Дасягнуты дамоўленасці аб іх прыцягненні да будаўніцтва агульнаадукацыйных школ у гарадах Ніжагародскай вобласці. "Хацелася б выйсці на больш маштабныя праекты. Ужо некалькі гадоў абмяркоўваецца магчымасць рэалізацыі праекта будаўніцтва нейкага масіву пад умоўнай назвай "Беларускі квартал". Трэба зразумець, наколькі гэты праект жыццяздольны, ці гатовы мы да яго рэалізацыі або нейкія прычыны яму перашкаджаюць", - выказаў пажаданне Раман Галоўчанка.

Глеб Нікіцін

Беларускі бок таксама прапануе Ніжагародскай вобласці свае тэхналогіі будаўніцтва і рэканструкцыі малочнатаварных комплексаў. Магчымы розныя варыянты: як будаўніцтва пад ключ, так і ўдзел у праектах у якасці пастаўшчыкоў абсталявання.

Прэм'ер-міністр таксама адзначыў, што трэба працаваць над аднаўленнем чыгуначных зносін паміж Беларуссю і Ніжагародскай вобласцю. Ён вітаў маючае адбыцца з 2 сакавіка адкрыццё авіязносін паміж Мінскам і Ніжнім Ноўгарадам кампаніяй Nordwind Airlines.-0-

Фота Паўла Арлоўскага

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі