ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 6 жніўня 2020
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 ліпеня 2020, 18:00

Аператыўным вырашэннем спрэчак пры перамяшчэнні тавараў у ЕАЭС зоймецца камітэт на чале з Мясніковічам

У час пасяджэння Савета ЕЭК. Фота ЕЭК
У час пасяджэння Савета ЕЭК. Фота ЕЭК

10 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі сёння на пасяджэнні распарадзіўся стварыць камітэт для ўстаранення спрэчных сітуацый, звязаных з перамяшчэннем тавараў у Еўразійскім эканамічным саюзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

У склад камітэта на чале са старшынёй Калегіі ЕЭК Міхаілам Мясніковічам увойдуць кіраўнікі і намеснікі кіраўнікоў упаўнаважаных органаў краін ЕАЭС, а таксама члены Калегіі ЕЭК Алег Панкратаў, Гегам Варданян, Цімур Жаксылыкаў, Віктар Назаранка, Андрэй Сляпнёў.

"Камітэт зоймецца распрацоўкай дарожнай карты па ўстараненні рознагалоссяў, спрэчных сітуацый і забеспячэнні свабоды перамяшчэння тавараў у ЕАЭС, - адзначылі ў ЕЭК. - Дзяржавы саюза да 27 ліпеня прадставяць у яе свае прапановы. Прадугледжваецца, што ў дарожную карту ўводуць меры, накіраваныя на выключэнне або мінімізацыю кантрольных мерапрыемстваў адносна тавараў саюза, што перамяшчаюцца паміж дзяржавамі-членамі, у тым ліку на ўнутраных граніцах, на павышэнне ўзроўню ўзаемнага даверу да вынікаў кантрольных мерапрыемстваў на знешняй граніцы саюза. Акрамя таго, у план будуць уключаны меры па забеспячэнні празрыстасці, уліку і кантролю абароту тавараў у саюзе".

Дарожная карта будзе прадстаўлена для зацвярджэння Савету ЕЭК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі