
19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аператарам сотавай сувязі плануюць прадастаіць права выдаваць пазыкі грамадзянам на спажывецкія патрэбы на суму не большую за 200 базавых велічынь. Аб гэтым заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур у час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як адзначыў Павел Калаур, вялася работа па ўдасканаленні прававых умоў для развіцця некрэдытных фінансавых арганізацый, павышэнні якасці аказваемых імі паслуг. У прыватнасці, прымаліся меры па комплексным урэгуляванні пытанняў у сферы спажывецкага мікрафінансавання. "Падрыхтаваны праект указа Прэзідэнта, які прадастаўляе права аператарам сотавай сувязі выдаваць нашым грамадзянам пазыкі на спажывецкія патрэбы ў суме, што не перасягае 200 базавых белічынь", - расказаў ён.
"З аднаго боку, гэта дазволіць забяспечыць павышэнне доступу фізічных асоб да фінансаў. З другога, прадастаўленне мікрапазык з выкарыстаннем лічбавых тэхналогій, правядзеннем адпаведнай ідэнтыфікацыі пазычальніка выведзе мікрафінансаванне на новы ўзровень, што адпавядае цяперашнім рэаліям", - адзначыў старшыня праўлення Нацбанка.-0-