Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 красавіка 2018, 11:19

Анлайн-канферэнцыя "Токены - новы аб'ект бухгалтарскага ўліку" пройдзе на сайце БЕЛТА 19 красавіка

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-канферэнцыя на тэму "Токены - новы аб'ект бухгалтарскага ўліку" пройдзе на сайце БЕЛТА 19 красавіка з 11.00 да 12.00. Канферэнцыя арганізавана сумесна з Міністэрствам фінансаў Беларусі пры падтрымцы ТАА "ЮрСпектр".

28 сакавіка 2018 года ў Беларусі ўступіў у сілу інавацыйны дэкрэт нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі". Ён стварае ўмовы для ўкаранення ў эканоміку Беларусі тэхналогіі блокчэйн і выкарыстання токенаў. У мэтах развіцця дэкрэта Міністэрства фінансаў зацвердзіла нацыянальны стандарт бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці "Лічбавыя знакі (токены)", які вызначае парадак адлюстравання ў бухгалтарскім уліку аперацый з токенамі. У час анлайн-канферэнцыі прадстаўнік Міністэрства фінансаў растлумачыць асаблівасці бухгалтарскага ўліку токенаў і адкажа на пытанні чытачоў.

Пытанні можна задаваць загадзя або непасрэдна ў час правядзення канферэнцыі на сайце БЕЛТА www.belta.by ў раздзеле "АНЛАЙН-КАНФЕРЭНЦЫЯ". Адказы будуць публікавацца 19 красавіка пасля 11.00 па меры гатоўнасці.

Токен - запіс у рэестры блокаў транзакцый (блокчэйне), іншай размеркаванай інфармацыйнай сістэме, якая засведчвае наяўнасць ва ўладальніка токена правоў на аб'екты грамадзянскіх правоў і (або) з'яўляецца крыптавалютай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі