Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 лютага 2020, 16:40

Анфімаў: меры наконт аршанскага завода ПАК недастаткова эфектыўныя

21 лютага, Орша /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Станоўчыя зрухі ёсць, але ў цэлым рэзультат пакуль сумніўны. Такое меркаванне выказаў журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў па выніках наведвання аршанскага ААТ"Завод ПАК", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць пэўныя станоўчыя зрухі. Калі браць эканамічныя паказчыкі, то павялічыліся аб'ёмы вытворчасці ў параўнанні з 2018 годам амаль у пяць разоў. Але да гэтых лічбаў трэба адносіцца насцярожана, паколькі яны не адлюстроўваюць якасных характарыстык змяненняў, што адбываюцца на заводзе, - сказаў Леанід Анфімаў. - Напрыклад, калі б там узрасла хоць бы ў тры разы заработная плата, тады можна было б гаварыць аб кардынальных зменах. Я размаўляў з рабочымі: пакуль іх зарплата не дасягае Br1 тыс.".

Паводле слоў кіраўніка кантрольнага ведамства, павелічэнне загрузкі вытворчых магутнасцей - бясспрэчна станоўчы вынік. Разам з тым на недастатковую работу ўказваюць 14 тыс. кв.м незагружаных плошчаў. "Адзін пралёт на трэцім паверсе корпуса наогул пусты. Ды і самы галоўны праект па стварэнні кольцараскачвальнай вытворчасці для БелАЗа з даволі істотным аб'ёмам інвестыцый пакуль яшчэ ў пачатковым стане. Толькі прапрацоўваецца пытанне, хто будзе інвестарам і выканаўцам праекта. Таму не магу сказаць, што ён у паспяховай стадыі рэалізацыі, бо нават не праведзены конкурс. Ёсць і шмат іншых пытанняў, якія патрабуюць аператыўнага вырашэння і ўмяшання з боку як урада, так і раёна, вобласці на гэтым прадпрыемстве", - адзначыў Леанід Анфімаў.

Старшыня КДК звярнуў увагу, што сам па сабе аб'ём вытворчасці для такога прадпрыемства (Br7,3 млн), улічваючы неабходнасць задзейнічання ўсіх вытворчых плошчаў, - гэта зусім няшмат. Зыходзячы з іх наяўнасці завод павінен выпускаць у 10 разоў больш прадукцыі, чым ёсць на сённяшні дзень. "І другі момант, які трэба ўлічваць пры ацэнцы работы завода: БелАЗ перадаў яму гатовую вытворчасць. Калі б завод пачаў выпускаць нешта новае, унёсшы ў скарбонку і самога холдынга, і краіны дадатковыя аб'ёмы прадукцыі, гэта было б добра. Але для самога прадпрыемства я пакуль бачу гэты рэзультат сумніўным", - рэзюмаваў Леанід Анфімаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі