Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 мая 2022, 14:11

Андрэйчанка: нягледзячы на санкцыі, Беларусь захоўвае сваю мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця

20 мая, Бешанковіцкі раён /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Паляпшэнне ўмоў пражывання ў рэгіёнах прыводзіць да павышэння ўзроўню жыцця ў краіне. Такое меркаванне журналістам у аграгарадку Астроўна Бешанковіцкага раёна выказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Такія мерапрыемствы важныя не толькі для невялікіх населеных пунктаў, але і для краіны. Ад таго, як паляпшаецца жыццё ў рэгіёнах, аграгарадках, залежыць будучыня нашай вёскі і ўсёй Беларусі ў цэлым. Газіфікацыя вельмі важная. Трэба заўважыць, што гэта яшчэ і вельмі затратнае мерапрыемства, але тым не менш дзяржава ўкладвае ў гэта сродкі. Нягледзячы на тое, што сёння беларуская эканоміка працуе ў жорсткіх знешніх умовах, калі робяцца спробы Захаду ў частцы дэстабілізацыі абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь, наша краіна ўсё роўна не робіць ніводнага кроку назад у плане змянення сацыяльна-эканамічнай мадэлі развіцця нашай дзяржавы. Гэта прынцыповая пазіцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і гэта пазіцыя заснавана на волі беларускага народа", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Таксама спікер адзначыў, што газіфікацыя Астроўна - вынік сумеснай работы дзяржавы, вобласці, мясцовай улады і газазабеспячальнай арганізацыі. "Разам зрабілі вялікую справу. І з гэтага трэба рабіць пэўныя высновы, што дзякуючы адзінству і сумеснай рабоце нам пад сілу выканаць любыя задачы. Калі будзе кожны старацца працаваць добрасумленна, адказна на сваім рабочым месцы, тады нам не страшныя ніякія санкцыі. Гэта гарантыя бяспекі краіны", - выказаў сваё меркаванне старшыня Палаты прадстаўнікоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі