Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 мая 2020, 12:21

Андрэйчанка: дэпутаты падключацца да рэалізацыі мер па падтрымцы эканомікі на фоне каранавіруса

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты павінны падключыцца да рэалізацыі пакета мер па падтрымцы эканомікі на фоне каранавіруса. Аб гэтым сёння на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў заявіў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер падкрэсліў, што асаблівы клопат дэпутатаў - аказанне садзейнічання ў вырашэнні эканамічных праблем акругі. "Неабходнасць выканання асноўных паказчыкаў эканамічнага развіцця ніхто не адмяняў. Дэпутаты павінны падключыцца да рэалізацыі ўказа, у якім змешчаны пакет мер па падтрымцы галін і прадпрымальнікаў", - сказаў ён.

Каранавірус уносіць карэктывы ў жыццё грамадства. "І ў гэтай сітуацыі дэпутаты павінны засяродзіць сваю ўвагу на дапамозе насельніцтву, перш за ўсё пажылым і адзінокім людзям, інвалідам, - дадаў Уладзімір Андрэйчанка. - З асаблівай адказнасцю і ўвагай трэба падысці і да работы з іншымі катэгорыямі грамадзян. На першым месцы - жыццё і здароўе людзей".

Старшыня Палаты прадстаўнікоў лічыць неабходным прадоўжыць дабрачынныя акцыі па падтрымцы ўрачоў, інтэрнаў, студэнтаў-медыкаў. Дзякуючы іх самаадданасці сітуацыю з каранавірусам у краіне ўдаецца трымаць пад кантролем. "Але расслабляцца, зразумела, нельга. Кожны, хто можа ўнесці ўклад у агульную справу, павінен гэта зрабіць. Паколькі стрымліванне эпідэміі сёння стала, па сутнасці, галоўным напрамкам сумеснай дзейнасці дзяржавы і грамадства", - рэзюмаваў спікер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі