Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 чэрвеня 2019, 17:12

Андрэйчанка: ад збалансаванасці праекта бюджэту-2020 залежыць поспех выканання планаў пяцігодкі

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паспяховае выкананне планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця бягучай пяцігодкі залежыць ад збалансаванасці праекта бюджэту-2020. Аб гэтым сёння, завяршаючы шостую сесію Палаты прадстаўнікоў, заявіў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Андрэйчанка абазначыў задачы для дэпутацкага корпуса. "Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць бюджэту. Яго разгляд па традыцыі - гэта абавязак адыходзячага склікання. Пры гэтым трэба помніць, што 2020 год завяршае пяцігодку. І ад таго, наколькі збалансаваным і рэалістычным будзе галоўны фінансавы дакумент, шмат у чым залежыць паспяховае выкананне планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця", - адзначыў спікер.

Ён нагадаў, што, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, Прэзідэнт паставіў задачу правесці парламенцкія выбары восенню гэтага года. "Таму мы павінны сур'ёзна скарэкціраваць свае планы і паскорыць заканатворчы працэс, каб дастойна завяршыць скліканне, - падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў. - Заключная сесія будзе вельмі насычанай, што ніякіх не павінна паўплываць на якасць законапраектаў і тэрміны іх разгляду".

На шостай сесіі дэпутаты разгледзелі 90 дакументаў. Асноўная ўвага была ўдзелена рэалізацыі новых падыходаў да кіравання эканомікай, развіццю дзелавой ініцыятывы, лібералізацыі гаспадарчай дзейнасці, выкарыстанню прававых інструментаў еўразійскай інтэграцыі ў інтарэсах нацыянальнай эканомікі.

Дэпутаты зацвердзілі справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту і бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва за 2018 год. Вынікі праведзенага аналізу будуць улічаны пры падрыхтоўцы бюджэтных законапраектаў на чарговы фінансавы год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі