Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 кастрычніка 2016, 15:40

Амарын аб няяснасці з цаной на газ: вялікіх рызык для бюджэту Беларусі-2017 няма

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікіх рызык для беларускага бюджэту 2017 года ў сувязі з няяснай цаной на расійскі газ няма, заявіў сёння журналістам міністр фінансаў Уладзімір Амарын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бюджэт не залежыць непасрэдна ад цаны на газ. Гэта камунальныя паслугі, якія аплачваюць бюджэтныя арганізацыі. Наогул, мы заклалі іх на ўзроўні інфляцыі, таму, я думаю, тут вялікіх рызык няма", - сказаў міністр фінансаў.

Уладзімір Амарын сёння на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў прадставіў праект рэспубліканскага бюджэту на 2017 год, які быў прыняты дэпутатамі ў першым чытанні. Як паведамлялася, у будучым годзе захаваецца сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту. У прыярытэце - фінансаванне аховы здароўя і адукацыі. Прадугледжана фарміраванне сямейнага капіталу ў суме Br457,8 млн. Прафіцыт бюджэту складзе Br1 496,2 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі