Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 лістапада 2020, 18:49

Амаль 89 працэнтаў плацельшчыкаў выбіраюць электроннае ўзаемадзеянне з падатковымі органамі

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 89 працэнтаў плацельшчыкаў выбіраюць электронны спосаб узаемадзеяння з падатковымі органамі. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення развіцця падатковых органаў Міністэрства па падатках і зборах Сяргей Шкут, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Разам з фіскальнымі функцыямі галоўным для нас з'яўляецца стварэнне камфортных умоў для нашых падаткаплацельшчыкаў. Сёння 88,6 працэнта плацельшчыкаў выбіраюць электронны спосаб узаемадзеяння з падатковымі органамі, карыстаючыся асабістым кабінетам, які ў нас створаны як для арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, так і для фізічных асоб. Акрамя таго, мы ствараем цэнтры абслугоўвання плацельшчыкаў. Іх ужо 32. Штомесяц яны выконваюць каля 2,5 тыс. падатковых працэдур. Плануем, што да канца года такіх цэнтраў стане 35. На гэтым мы завершым іх стварэнне ў самых буйных населеных пунктах", - сказаў Сяргей Шкут.

Падатковыя органы плануюць таксама пашыраць інфармацыйна-тлумачальную работу. Праводзяцца мерапрыемствы для розных катэгорый плацельшчыкаў. Працуе кантакт-цэнтр: за 9 месяцаў бягучага года туды паступіла 88 тыс. зваротаў. "98,5 працэнта нашых плацельшчыкаў выплачваюць падаткі ў добраахвотным парадку", - дадаў прадстаўнік МПЗ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі