Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 чэрвеня 2012, 15:06

Амаль 50 млн. еўра будзе ўкладзена на першым этапе ў вытворчасць швейцарскіх электрычак у Мінскай вобласці

1 чэрвеня, Мінск /Надзея Радзівон - БЕЛТА/. У вытворчасць швейцарскіх электрычак у Мінскай вобласці на першым этапе будзе ўкладзена амаль 50 млн. еўра. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Завод размесціцца ў Свабоднай эканамічнай зоне "Мінск" у раёне Фаніпаля, падпісаны ўжо інвестыцыйны дагавор з кампаніяй Stadler.

У 2012-2013 гадах чакаецца выпуск 18 электрапаяздоў і 30 трамваяў, у 2014-м - да 30 электрапаяздоў, 30 трамваяў і 500 тралейбусаў.

"Прадугледжваецца вынесці з тэрыторыі Мінска вытворчасць трамваяў і тралейбусаў на гэту пляцоўку. Інвестыцыйныя ўкладанні на першапачатковым этапе складуць амаль 50 млн. еўра. Праект будзе развівацца і далей", - сказаў Барыс Батура.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі