Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 лістапада 2020, 11:44

Амаль 4 млн куб.м драўніны прададзена на гадавых біржавых таргах

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках гадавых біржавых таргоў на Беларускай універсальнай таварнай біржы рэалізавана 3,93 млн куб.м драўніны ў нарыхтаваным выглядзе рэсурсу 2021 года на агульную суму звыш Br500 млн, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"Аб'ём продажаў у натуральным выражэнні ў параўнанні з 2019 годам вырас на 14 працэнтаў. Такім чынам, цяперашнія таргі сталі самымі буйнымі за ўсю гісторыю іх правядзення. У гандлёвых сесіях прынялі ўдзел каля 900 пакупнікоў, што амаль удвая больш, чым у 2019 годзе. На фоне павышанага попыту на драўніну арганізацыі рознай формы ўласнасці выкупілі 95 працэнтаў ад агульнага аб'ёму драўнянай сыравіны, выстаўленай на гадавыя таргі. Пры гэтым на долю прыватных дрэваапрацоўшчыкаў прыпала 74 працэнты ад усяго аб'ёму рэалізацыі", - расказаў Раман Яніў.

Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, якім не ўдалося цалкам задаволіць сваю патрэбнасць у дзелавой драўніне на гадавых таргах, змогуць дакупіць неабходны аб'ём рэсурсу ў час квартальных біржавых таргоў, запланаваных на 3-4 снежня.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі